Мукор

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мукор
Mucor spec. - Lindsey 1a.jpg
Mucor mucedo
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mucor Fresen., 1850

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS   13935
NCBI   4830
EOL   18325
MB   25484

Му́кар, мукор (Mucor) — род зігаміцэтавых грыбоў сямейства мукаравых.

Адрозніваецца больш за 100 відаў. Пашыраны ўсюды. Трапляюцца ў верхнім слоі глебы. На Беларусі найбольш вядомыя мукор свінцова-шэры, галоўчаты, зімуючы, раманіянавы, шэра-вохрысты. Развіваюцца на раслінных рэштках, харчовых прадуктах, выклікаюць цвіль кармоў, пладоў і караняплодаў пры захоўванні.

Міцэлій бясколерны, галінасты, расце ўнутры і на паверхні субстрату, пераважна няклетачны, часам распадаецца на асобныя клеткі, здольныя да пачкавання. Спарангіі круглаватыя, у выглядзе галовак са шматлікімі спорамі.

Некаторыя віды выкарыстоўваюць як закваску («кітайскія дрожджы») для атрымання зброджаных харчовых прадуктаў («соевы сыр»), спірту з бульбы і інш. Культура мукора раманіянавага дае антыбіётык раміцын, некаторыя віды выклікаюць захворванні (мукарамікозы) чалавека і сельскагаспадарчых жывёл.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бепьская С. Мукар // БЭ ў 18 т. Т. 11. Мн., 2000.