Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (2007)
Кодэкс | |
«Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь» | |
Прыняцце: | Палатай прадстаўнікоў 7 снежня 2006 года |
Ухваленне: | Саветам Рэспублікі 20 снежня 2006 года |
Уступ у сілу: | 2007 годзе |
Страта сілы: | 2014 годзе |
Мытны кодэкс Рэспублікі Беларусь (2007) — трэці па ліку сістэматызаваны заканадаўчы акт, які вызначаў прававыя, эканамічныя і арганізацыйныя асновы мытнай справы, накіраваныя на абарону эканамічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і развіццё яе знешнеэканамічных сувязей. Быў прыняты Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь у 2006 годзе і ўведзены ў дзеянне 4 студзеня 2007 года. Складаўся з 9 раздзелаў, 36 глаў і 350 артыкулаў.
Дзейнічаў да 23 красавіка 2014 года, пасля прыняцця Закона № 129-З «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь» ад 10 студзеня 2014 года[1].
Змест
[правіць | правіць зыходнік]Апрача агульных палажэнняў змяшчаў і рэгламентаваў арганізацыйныя пытанні кіравання мытнай справы. Вызначаў мытныя органы дзяржавы і іх кампетэнцыю. Замацоўваў асноўныя прынцыпы перамяшчэння тавараў і транспартных сродкаў праз мытную граніцу. Устанаўліваў мытныя рэжымы, мытныя плацяжы, мытнае афармленне тавараў, мытны і валютны кантроль. Мытны кодэкс вызначаў асоб, якім давалася права на мытныя льготы, а таксама рэгуляваў пытанні вядзення мытнай статыстыкі і таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці. Шэраг норм кодэксу было прысвечана злачынствам і адміністрацыйным правапарушэнням у сферы мытнай справы, прававому статусу службовых асоб мытных органаў, іх правам і абавязкам.
Кодэкс, грунтуючыся на палажэннях міжнародна-прававых актаў, вызначыў механізм абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці пры мытным афармленні тавараў[2].
У Кодэксе былі прапісаны найбольш прынцыповыя ідэі і палажэнні Міжнароднай канвенцыі ад 18 мая 1973 года пра спрошчэнне і гарманізацыю мытных працэдур (т.зв. Кіёцкая канвенцыя). Абапіраючыся на палажэнні Канвенцыі, Кодэкс істотна абнавіў прававую аснову мытнай дзейнасці, выказаў новую ідэалогію мытнага рэгулявання. У абсалютнай большасці артыкулаў змяшчаюцца нормы прамога дзеяння, якія дазваляюць і мытні, і ўдзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці на падставе гэтага заканадаўчага акта дакладна выконваць свае абавязкі і адстойваць свае правы[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Республики Беларусь О таможенном регулировании в Республике Беларусь 129-З от 10.01.2014 (руск.)
- ↑ а б Сиротский, Анатолий. Трансформация таможенного законодательства Республики Беларусь под влиянием международных факторов / Анатолий Сиротский // Актуальныя пытанні мытнай справы: зборнік навуковых артыкулаў / Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Факультэт міжнародных адносін, Кафедра мытнай справы. — Мінск, 2010. — С. 23—32.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2022. Праверана 30 ліпеня 2023.