Перайсці да зместу

Мяклава (археалагічны помнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мяклава — археалагічныя помнікі каля вёскі Мяклава (Віцебскі раён).

Знаходзіцца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, ва ўрочышчы Любашкова, на астанцы тэрасы правага берага ракі Лучоса. Вышыня астанца 10 м. Пляцоўка авальная, памерам 56×46 м. На схіле знаходзіцца вал вышынёй 3-3,5 м і роў глыбінёй 0,4 м. Знойдзены ляпная гладкасценная кераміка і посуд, паверхня якога пакрыта штрыхоўкай. Гарадзішча адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуецца VII ст. да н. э. — IV ст. н. э.

За 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі, на правым беразе р. Лучоса, паміж 2 ярамі. Памеры 150×150 м. Знойдзена ляпная і ганчарная кераміка.

Курганны могільнік

[правіць | правіць зыходнік]

На тэрыторыі селішча 6 круглых у плане курганоў і 3 насыпы вышынёй 2-2,5 м, дыяметрам да 15 м. Вышыня астатніх 0,8-1 м, дыяметр 10-12 м.

  • Археалагічныя помнікі раёна // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.]; уклад. У. І. Мезенцаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. — С. 28-33
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 178—200.