Мясцовае самакіраванне
Мясцовае самакіраванне — самастойнае вырашэнне спраў насельніцтвам мясцовасці ўласнымі сродкамі паводле ўласных зацікаўленасцяў і асаблівасцяў развіцця мясцовасці. Ажыццяўляецца непасрэдна жыхарамі і праз абраных прадстаўнікоў[1]. Больш шырокае паняцце мясцовага самакіравання мае на ўвазе права і рэальную здольнасць органаў мясцовага самакіравання рэгламентаваць значную частку публічных спраў і кіраваць ёй, дзейнічаючы ў рамках закона, пад сваю адказнасць і ў інтарэсах мясцовага насельніцтва[2].
У сучасным свеце вялікі распаўсюд атрымалі тыя сістэмы мясцовага самакіравання, класіфікацыя якіх заснавана на складанні адносін паміж мясцовым самакіраваннем і цэнтральнымі ўладамі.
Зноскі
![]() |
Мясцовае самакіраванне на Вікісховішчы |
---|