Мікалай Іванавіч Кудраўцаў
Мікалай Іванавіч Кудраўцаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1827 |
Дата смерці | невядома |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікалай Іванавіч Кудраўцаў (1827[1] — 1874) — грамадзянскі інжынер[1], архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1827 годзе. Паступіў у 1842 годзе ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, якое скончыў у 1851 годзе з чынам калежскага рэгістратара[1].
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Быў прызначаны на службу архітэктарскім памочнікам у пензенскую будаўнічую і дарожную камісію, а праз чатыры гады быў пераведзены ў Архангельскую губерню[1]. У 1865 годзе, за пераўтварэннем камісій, пакінуты па-за штатам і прылічаны да Тэхнічна-будаўнічага камітэта[1].
З 25 студзеня 1865 года быў малодшым архітэктарам віцебскага губернскага праўлення[2].
У 1868 годзе М. Кудраўцаў атрымаў месца малодшага архітэктара будаўнічага аддзялення вяцкага, а ў 1871 годзе — архангельскага губернскага праўлення[1]. У 1872 годзе ён зноў прылічыўся да Тэхнічна-будаўнічага камітэта і праз год прызначаны малодшым інжынерам пскоўскага губернскага праўлення[1].
У 1874 годзе выйшаў у адстаўку, а ў жніўні таго ж года памёр[1].