Мікалай Васілевіч Дземянёў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Васілевіч Дземянёў
Дата нараджэння 12 снежня 1902(1902-12-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1982(1982-06-05) (79 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар

Мікалай Васілевіч Дземянёў (12 снежня 1902Чормазскі завод, Пермская губерня, Расійская імперыя — 5 чэрвеня 1982, Мінск) — фізікахімік. Доктар тэхнічных навук (1948), прафесар (1949). Акадэмік АН Кіргізскай ССР (1961).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Уральскі індустрыяльны інстытут (1930), Уральскі фізіка-хімічны навукова-даследчы інстытут (аспірантура, 1939).

Працаваў у Уральскім фізіка-хімічным інстытуце Уральскага філіяла АН СССР (1932—1936, дырэктар), Уральскім філіяле АН СССР (прэзідыум, у 1938—1957 — намеснік старшыні, 1957—1961 — старшыня), Інстытуце хіміі і металургіі Уральскага філіяла АН СССР (1945—1950, дырэктар), Інстытуце горнай справы і металургіі АН Кіргізскай ССР (з 1960, загадчык аддзела абагачэння, хіміі і металургіі), Інстытуце неарганічнай і фізічнай хіміі АН Кіргізскай ССР (1962—1965, дырэктар), Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (з 1965, факультэт эканомікі і кіравання гандлем, загадчык кафедры хіміі).

Навуковыя інтарэсы: праблемы комплекснага выкарыстання руд, якія змяшчаюць тугаплаўкія, рэдказямельныя і радыеактыўныя элементы; фізічная хімія дысперсных сістэм; хімія і тэхналогія рэдкіх элементаў.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны» і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дземянёў Мікалай Васілевіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1971. — Т. 4. — С. 192.
  • Деменев Николай Васильевич // Ученые Уральского научного центра Академии наук СССР : биобиблиографический указатель. — Свердловск, 1987. — С. 73—74.
  • Институту химии и фитотехнологий Национальной академии Кыргызской Республики — 75 лет / Мурзубраимов Бектемир Мурзубраимович // Известия НАН Кыргызской Республики. — 2018. — № 5. — С. 8—18. — Информация на с. 11.