Мікарыза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эктамікарыза, утвораная міцэліем мухамора

Мікары́за (ад грэчаскіх: μύκηςгрыб, грыбок і ρίζαкорань) — сімбіёз міцэлію грыба і каранёў вышэйшай расліны. Іншая назва: грыбакорань .

Мікарызу разглядаюць або як мутуалістычны сімбіёз, або як абмежаваны паразітызм. Наяўнасць мікарызы характэрная для 95% раслін, што маюць карані. Мікарыза дазваляе расліне інтэнсіўней засвойваць пэўныя рэчывы з глебы (ваду, неарганічныя солі), а таксама засвойваць рэчывы пры канцэнтрацыях, пры якіх каранёвыя сістэма расліны проста не можа працаваць. Такое падвышэнне эфектыўнасці магчыма дзякуючы двум фактарам: а) фізічнаму: дыяметр міцэліяў мікарызавых грыбоў меншы, а плошча паверхні, адпаведна, большая за карані раслін; б) хімічнаму: хімічны склад сценак клетак грыбоў адрозніваецца ад клетак раслін. Наўзамен грыбы ў выглядзе асімілятаў атрымліваюць частку сонечнай энергіі, якую засвойвае расліна.

Некаторыя аўтары мяркуюць, што ўвогуле без мікарызы расліны не маглі б асвоіць сушу.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад глыбіні пранікнення міцэлію ў глыб каранёвай тканкі расліны адрозніваюць наступныя віды мікарызы:

  • Эктамікарыза: мікарызавы грыб ахутвае карані расліны і пранікае ў міжклетачную прастору тканак каранёў.
  • Эндамікарыза: частка гіфы грыба фізічна пранікае ў клеткі каранёў расліны-партнёра.
  • Везікулярна-арбускулярная мікарыза (ВА-мікарыза, ВАМ): асобная форма эндамікарызы, калі ўнутры клетак утвараюцца падобныя на кулі (везікулы) або на дрэвы (арбускулы) структуры.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]