Мінарэт Кальта-Мінар
Славутасць | |
Мінарэт Кальта-Мінар | |
---|---|
![]() | |
41°22′42″ пн. ш. 60°21′29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Дата заснавання | 1852 |
Вышыня | 29 м |
Матэрыял | цэгла |
![]() |
Кальта-Мінар (узб. Kalta Minor) — мінарэт, размешчаны на тэрыторыі Ічан-Калы — унутранага горада старажытнай Хівы (Узбекістан). Пабудаваны ў 1852—1855.
Будаўніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Мінарэт Кальта-Мінар (кароткі) быў задуманы Мухамад Амін-ханам як самы вялікі на мусульманскім Усходзе (дыяметр асновы — 14.2 м). Па плане вышыня мінарэта была 70-80 метраў, а дыяметр павінен быў рэзка змяншацца з вышынёй, што зрабіла б мінарэт больш трывалым. Але будаўніцтва спынілася на вышыні 29 м.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Згодна з хівінскім гісторыкам Агахі, будаўніцтва не было скончана з-за смерці Мухамад Амін-хана ў 1855 годзе. Легенда апавядае аб тым, што эмір Бухары, даведаўшыся аб будаўніцтве ўнікальнага мінарэта ў Хіве, захацеў пабудаваць такі ж у Бухары, і дамовіўся з майстрам, што ён зробіць гэта, як толькі скончыць працу ў Хіве. Хівінскі хан, даведаўшыся пра гэта, аддаў загад забіць майстра адразу пасля таго, як ён скончыць будаўніцтва. Дайшла гэтая вестка і да майстра, і ён збег, пакінуўшы мінарэт няскончаным.
Асаблівасці
[правіць | правіць зыходнік]
Мінарэт вядомы менавіта дзякуючы сваёй незавершанасці, а таксама дзякуючы ўнікальнаму дэкору: Кальта-Мінар — адзіны мінарэт, цалкам пакрыты паліванай пліткай і маёлікай.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- http://vostokcafe.com/minaret-kalta-minor.php Архівавана 8 ліпеня 2015.
- на Вікімапія