Мінейскае царства
Выгляд

Майн (араб. معين) — паўднёвааравійскае (старажытнаеменскае) царства, якое існавала ў старажытнасці на поўначы ад Сабейскага царства. Утварылася ў XIV у. да н.э. Біблейскія мадыяніцяне лічыліся васаламі Мінейскага царства[1]. Галоўнымі гарадамі былі Іасіль (Yathill) і Карнаву (Qarnawu). Асновай эканомікі было земляробства і гандаль духмянымі рэчывамі. Паводле меркавання вучоных, менавіта майнцы заснавалі такія гарады як Мекка і Медзіна[2]. У VII стагоддзі да н.э. Сабейскае царства паглынула Майн.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Старажытныя дзяржавы паўднёвай Аравіі Архівавана 16 лютага 2015.
- Паўднёвааравійскія дзяржавы ў старажытнасці
- Мінейскае царства(недаступная спасылка)