Мінесоцкі ўніверсітэт у Дулуце
Выгляд
Мінесоцкі ўніверсітэт у Дулуце | |
---|---|
англ.: University of Minnesota Duluth | |
Арыгінальная назва | англ.: University of Minnesota Duluth |
Заснаваны | 1947 |
Студэнты | 11 200 і 10 858[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Дулут, Мінесота, ЗША |
Сайт | d.umn.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мінесоцкі ўніверсітэт у Дулуце (англ.: University of Minnesota Duluth) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў горадзе Дулут у штаце Мінесота, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт у Дулуце з'яўляецца часткай сістэмы Мінесоцкага ўніверсітэта і прапануе 17 ступеняў бакалаўра па 87 спецыяльнасцях, магістратуру па 24 розных галінах, а таксама двухгадовую праграму ў школе медыцыны і чатырохгадовую праграму фармацэўтычнага каледжа.
Кампус універсітэта складаецца з больш чым 50 будынкаў на 99 гектарах зямлі з выглядам на возера Верхняе. Большасць будынкаў кампуса злучаныя крытымі пераходамі. Універсітэт таксама мае музей мастацтва, планетарый, мюзік-хол, цэнтр выканальніцкіх мастацтваў і інш
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж адукацыі і сацыяльных паслуг
- Каледж мастацтваў і сацыяльна-гуманітарных навук
- Школа бізнесу і эканомікі
- Каледж навукі і інжынерыі
- Школа медыцыны
- Каледж фармацыі
- Школа магістратуры
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.d.umn.edu/about-umd/ Праверана 2 чэрвеня 2020.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 1 ліпеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінесоцкі ўніверсітэт у Дулуце
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы