Місурыйскі ўніверсітэт у Сент-Луісе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Місурыйскі ўніверсітэт у Сент-Луісе
англ.: University of Missouri–St. Louis
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of Missouri–St. Louis
Заснаваны 1963
Студэнты 13 874[1]
Размяшчэнне Сент-Луіс, Місуры, ЗША
Сайт umsl.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Місурыйскі ўніверсітэт у Сент-Луісе (англ.: University of Missouri–St. Louis) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Луіс у штаце Місуры, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў 1963 годзе, гэта самы малады з універсітэтаў сістэмы Місурыйскага ўніверсітэта. Універсітэцкі кампус, размешчаны на былой тэрыторыі загараднага клуба, знаходзіцца ў межах муніцыпалітэтаў Бельрыў, Бель-Нор і Нармандыя. Ён класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з высокай даследчай актыўнасцю. Кампус змяшчае два прыпынкі на рэгіянальнай сістэме лёгкага чыгуначнага транспарту Сент-Луіса. Студэнцкі цэнтр, вучэбныя карпусы, паркінгі, цэнтр выканальніцкіх мастацтваў і жылыя дамы былі пабудаваны за апошнія дзесяць гадоў у рамках праграм паляпшэння кампуса.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каледж мастацтваў і навук
  • Каледж бізнес-адміністравання
  • Каледж адукацыі
  • Каледж інжынерыі
  • Каледж медсястрынства
  • Каледж аптаметрыі
  • Ганаровы каледж
  • Школа сацыяльнай працы
  • Школа магістратуры

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]