Міхаіл Васільевіч Айвазаў
Міхаіл Васільевіч Айвазаў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 1841 |
Дата смерці | 1895 |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Міхаіл Васільевіч Айвазаў (1841 ці 1842[1] — 1895) — расійскі архітэктар[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1841 ці 1842 годзе. Па сканчэнні курса ў Новачаркаскай гімназіі, быў накіраваны з 4 студзеня 1855 па 15 чэрвеня 1861 пенсіянерам Зямлі Войска Данскога ў Пецярбургскае будаўнічае вучылішча[2], якое скончыў з атрыманнем звання архітэктурнага памочніка, пасля чаго паступіў на службу ва Упраўленне Ірэгулярных войскаў , а праз 5 гадоў атрымаў званне архітэктара[2].
З 1861 года і на працягу 20 наступных гадоў[2] працаваў старшым інжынерам у Новачаркаску (1861-81)[2].
Пасля 1881 года перайшоў з ваеннага ведамства на службу ў Міністэрства ўнутраных спраў, Айвазаў займаў пасады губернскага архітэктара ў Палтаўскай, Ніжагародскай і Мінскай губернях (1886), пакуль не зрабіўся губернскім інжынерам ў Віленскім будаўнічым аддзяленні (1886).
У выданні «Известия общества гражданских инженеров»[3] ў 1895 годзе быў надрукаваны некралог М. В. Айвазава[4].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У Новачаркаску і ваколіцах
[правіць | правіць зыходнік]- рэканструкцыя будынка Дваранскага сходу на Саборнай плошчы[2][2]
- дом догляду псіхічнахворых[2]
- дэкаратыўныя часовыя пабудовы для прыёма Наследніка Цэсарэвіча ў 1869 і Імператара ў 1872[2][2]
- некалькі прыватных дамоў[2][2]
- збудаванне некалькіх мастоў на Вольгінскай дамбе[2]
- склады зброі ў вобласці Войска Данскога[2]
- запасныя хлебныя крамы для мясцовага земства[2]
- сабор ва Урупінскай станіцы[2][5]
- бальніца Таварыства «Чырвонага крыжа»
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- кавалер ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- знак Чырвонага Крыжа
- брыльянтавы пярсцёнак, дараваны Гасударам Імператарам
Зноскі
- ↑ Собко Н. П. Айвазовъ, Михаилъ Васильевичъ // Словарь русских художников, ваятелей, живописцев, зодчих, рисовальщиков, граверов, литографов, медальеров, мозаичистов, иконописцев, литейщиков, чеканщиков, сканщиков и проч. С древнейших времен до наших дней.. — С. 345.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Айвазов Михаил Васильевич
- ↑ Известия общества гражданских инженеров. СПб., 1895—1909. Под ред. П. М. Макарова. Вып. 2. 1895
- ↑ Общество гражданских инженеров (руск.)
- ↑ Церкви и Храмы Архівавана 15 жніўня 2018. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892 (руск.)
- Собко Н. П. Айвазовъ, Михаилъ Васильевичъ // Словарь русских художников, ваятелей, живописцев, зодчих, рисовальщиков, граверов, литографов, медальеров, мозаичистов, иконописцев, литейщиков, чеканщиков, сканщиков и проч. С древнейших времен до наших дней.. — С. 345.
- Нарадзіліся ў 1841 годзе
- Памерлі ў 1895 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары Расіі
- Архітэктары Новачаркаска
- Палтаўскія губернскія архітэктары
- Архітэктары XIX стагоддзя
- Ніжагародскія губернскія архітэктары
- Мінскія губернскія архітэктары
- Віленскія губернскія інжынеры
- Архітэктары Украіны