Міхаіл Юр’евіч Зурабаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Міхаіл Юр’евіч Зурабаў
Mikhail Zurabov.png
 
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, палітык
Нараджэнне: 3 кастрычніка 1953(1953-10-03) (65 гадоў)
 
Узнагароды:
ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені

Міхаіл Юр’евіч Зурабаў (нар. 3 кастрычніка 1953, Ленінград, РСФСР, СССР) — расійскі дзяржаўны дзеяч і дыпламат.

Саветнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі (c 1998 па 1999 і з 2007 па 2009 гады). Міністр аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Расійскай Федэрацыі (9 сакавіка 2004 года — 12 верасня 2007 года). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ва Украіне (5 жніўня 2009 года — 28 ліпеня 2016 года). Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расійскай Федэрацыі па развіцці гандлёва-эканамічных адносін з Украінай (c 19 студзеня 2010 года па 4 жніўня 2016 года).