Надзьцецень
Jump to navigation
Jump to search
Палац-музей Надзьцецень (венг.: Nagytétényi Kastélymúzeum) — барочны палац Сараз-Руднянскіх у Будапешце, які атачае вялікі парк.
Узведзены ў XVIII стагоддзі, у наш час у палацы размяшчаецца будапешцкі Музей еўрапейскай мэблі і адзення, філіял Музея прыкладнога мастацтва. У яго экспазіцыі прадстаўлена больш за 300 розных прадметаў мэблі і мэблевых гарнітураў, часткова ручной працы, а таксама іншыя гістарычныя дэталі інтэр'ера: печы, люстры, дываны, шпалеры, кераміка, шкло. Узрост некаторых экспанатаў дасягае 500 гадоў. Пастаянная экспазіцыя музея носіць назву «Гісторыя мэблевага мастацтва ад готыкі да нямецкага стылю бідэрмаер XIX стагоддзя».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Будапешт: [путеводитель] / С. Кузьмичева, О. Кузьмичев. — М.: Эксмо, 2008. — 384 с.: ил. — (Оранжевый гид).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палац Надзьцецень
- Афіцыйны сайт (англ.)