Накі Ісанбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Накі Ісанбет
татар.: Нәкый Исәнбәт
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні татар.: Нәкый Сираҗи улы Закиров
Дата нараджэння 29 снежня 1899(1899-12-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 верасня 1992(1992-09-12) (92 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Prazat İsänbät[d] і Yoldız İsänbät[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, драматург, фалькларыст, мовазнавец
Мова твораў татарская мова
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Накі Ісанбет (тат. Nəqi İsənbət, Нәкі Іәнбәт; 18991992) — татарскі празаік}, паэт}, драматург}, празаік, вучоны-фалькларыст і філолаг, складальнік татарскіх слоўнікаў. Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1959). Народны пісьменнік Татарскай АССР (1986).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Накі Ісанбет — сын сельскага мулы (с. Малаяз, цяпер Салавацкі раён), пачаў адукацыю ў сельскім медрэсэ, працягнуў яе ў медрэсэ «Хасанія» (г. Уфа).

У 15 гадоў, шакірдам знакамітага казанскага медрэсэ «Мухамадыя», пачаў друкавацца ў часопісах. У гэты ж час праявілася яго цікавасць да слова і мовы, а сваю самаахвярную любоў да народнай творчасці, да роднай мовы ён пранёс праз усё жыццё.

Яго вершы зрабіліся асновай любімых народам песень («Уракчы кыз», «Бармалы су», «Гармонь», «Сін сазыны уйнады»). Яго п’есы трывала ўвайшлі ў рэпертуар татарскіх тэатраў («Хаджа Насрэтдзін», «Зіфа», «Партфель», «Муса Джаліль», «Хіджрат» і іншыя). Творы для дзяцей (уключаючы фальклорныя) таксама вельмі папулярныя («Мыраубай батыр»).

Неацэнным укладам у татарскую культуру было выданне сабранага М. Ісанбетам трохтомніка «Татарскія народныя прыказкі» (унікальнага і самага вялікага зборніка на цюркскіх мовах), кніг «Татарскія народныя загадкі» і «Дзіцячы фальклор».

Н. Ісанбет увёў у культурны абарот гераічны эпас (дастан) татарскага народа «Ідэгей», упершыню апублікаваўшы ў 1940 годзе яго зводны тэкст, складзены ім па прынцыпе творчай рэстаўрацыі. Новая ўдакладненая версія эпасу была падрыхтавана ім да публікацыі, але вайна, а затым забарона тагачасных уладаў, затрымалі апублікаванне. Гэтыя матэрыялы пазней былі скарыстаны ў публікацыі канца 1980-х гадоў, але без якіх-небудзь спасылак на аўтарства.

Зноскі