Нанкінскі метрапалітэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нанкінскі метрапалітэн — сістэма пазавулічнага хуткаснага транспарту ў горадзе Нанкін, сталіцы кітайскай правінцыі Цзянсу. Яна адкрылася 3 верасня 2005 года (6-ы ў кантынентальным Кітаі). На 2023 год сістэма складалася са 174 станцый на 10 лініях агульнай працягласцю 378,3 км. У 2019 годзе пасажырапаток метрапалітэна склаў 1152 млн чалавек, сярэднесутачны — 3,106 млн чалавек. Рэкорд дзённага пасажырапатоку быў устаноўлены 4 сакавіка 2019 года — 4,456 млн чалавек. На ўсіх станцыях устаноўлена сістэма гарызантальнага ліфта.