Нападаючы (хакей)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нападаючы, хакей з шайбай)

Напа́днік у хакеі — атакуючы гулец, асноўнай задачай якога на пляцоўцы з’яўляецца забіванне галоў і перадача пасаў партнёрам. Звычайна нападнікі трымаюцца трох розных шляхоў, вядомых таксама як «траціны», але не абавязкова. Прытрымліванне шляху дапамагае ўтварыць тыповую атакуючую стратэгію, вядомую як трохвугольнік. Адзін нападнік авалодвае шайбай, пасля чаго ўсе ўтраёх, перапасоўваючыся, «разгойдваюць» варатара (прымушаюць яго рухацца з аднаго краю варот да другога). Такім чынам атрымліваецца магчымасць знайсці прарэху ў абароне варот. Нападнікі могуць зрабіць пас і абаронцы на сіняй лініі, каб расцягнуць гульню, зрабіць кідок па варотах або перадаць праз яго пас іншаму нападніку. Такім чынам трохвугольнік пачынаецца зноў.

Ролі нападнікаў:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі хакеістаў на пляцоўцы
Нападаючыя:
Левы крайні | Цэнтральны | Правы крайні
Абаронцы:
Левы абаронца | Правы абаронца
Варатар:
Варатар
Форвард | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнер | Суддзі