Варатар (хакей)
Выгляд

Варата́р у хакеі — ігрок, асноўнай задачай якога на пляцоўцы ёсць абарона варот ад трапляння ў яе шайбы. Звычайна варатар гуляе ў ці побач з зонай, якая называецца варатарскай пляцоўкай. Каб звузіць вугал абстрэлу варот, ён трымаецца на краі пляцоўкі. Дзеля абароны ад удараў шайбы варатар носіць адмысловае адзенне, якое адрозніваецца ад усіх астатніх ігракоў. Варатары — адны з найбольш каштоўных ігракоў на пляцоўцы, паколькі іх майстэрства можа вырашыць вынік гульні. Кожная каманда можа мець на пляцоўцы толькі аднаго варатара.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Варатар (хакей)- Статыстыка варатароў з 1984 года (англ.)
| Пазіцыі хакеістаў на пляцоўцы | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Нападаючыя: | ||||||
| Абаронцы: | ||||||
| Варатар: | ||||||
| Форвард | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнер | Суддзі | ||||||