Нападаючы (хакей з шайбай)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Напа́даючы у хакеі — атакуючы ігрок, асноўнай задачай якога на пляцоўцы з'яўляецца забіванне галоў і перадача пасаў партнёрам. Звычайна нападнікі трымаюцца трох розных шляхоў, вядомых таксама як «траціны», але не абавязкова. Прытрымліванне шляху дапамагае ўтварыць тыповую атакуючую стратэгію, вядомую як трохвугольнік. Адзін нападнік авалодвае шайбай, пасля чаго ўсе ўтраёх, перапасоўваючыся, «разгойдваюць» брамніка (прымушаюць яго рухацца з аднаго краю брамы да другога). Такім чынам атрымліваецца магчымасць знайсці прарэху ў абароне брамы. Нападнікі могуць зрабіць пас і абаронцы на сіняй лініі, каб расцягнуць гульню, зрабіць кідок па варотах або перадаць праз яго пас іншаму нападаючаму. Такім чынам трохвугольнік пачынаецца зноў.

Ролі нападнікаў:

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Пазіцыі хакеістаў на пляцоўцы
Нападаючыя: HockeyRink.png
Левы крайні | Цэнтральны | Правы крайні
Абаронцы:
Левы абаронца | Правы абаронца
Варатар:
Варатар
Форвард | Тафгай | Зачэпа | Капітан | Трэнер | Суддзі