Насау (Багамскія Астравы)
| Горад | |||
| Насау | |||
|---|---|---|---|
| англ.: Nassau | |||
|
|||
| 25°05′ пн. ш. 77°21′ з. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1695 | ||
| Вышыня цэнтра | 34 м | ||
| Водныя аб’екты | Атлантычны акіян | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 242 | ||
| nassauparadiseisland.com | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Насау (англ.: Nassau; ['nasɔː][2]) — сталіца, гандлёвы і культурны цэнтр Багамскіх Астравоў. Насельніцтва Насау складае 210 832 чалавек (2006).
Знаходзіцца на востраве Нью-Правідэнс.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Насау быў заснаваны англічанамі ў сярэдзіне XVII стагоддзя як Чарльстаўн, але быў перайменаваны ў Насау ў гонар Вільгельма III Аранскага-Насау ў 1695 годзе. На працягу XVIII стагоддзя ён быў сховішчам для піратаў Карыбскага мора, самым вядомым з якіх быў Чорная барада. Насау з'яўляўся аб'ектам шматлікіх нападаў іспанцаў у канцы XVIII стагоддзя, а ў 1776 годзе ён быў ненадоўга захоплены амерыканскімі рэвалюцыянерамі. У маі 1782 астравы, і сталіца Насау, былі акупаваныя іспанцамі, але ў ліпені 1783 без адзінага стрэлу зноў адбітыя брытанскімі лаялістамі. Да канца Амерыканскай вайны звыш 7000 лаялістаў перасяліліся туды з кантынентальнай часткі ЗША.
Па ўмовах Парыжскага міру астравы адышлі да Брытаніі, і калонія заставалася брытанскай да 1973 года. У пачатку XIX стагоддзя, пасля адмены ў Брытаніі гандлю рабамі, пачаўся прыток чорнага насельніцтва. Падчас Другой сусветнай вайны на Насау базаваліся караблі і катары амерыканскай берагавой аховы, якія змагаліся з падводнымі лодкамі Крыгсмарынэ.
З 1968 года ў Насау знаходзілася рэзідэнцыя прэм'ер-міністра — спачатку прэм'ера самакіравальнай тэрыторыі, а з 1973 незалежнай дзяржавы Багамскія Астравы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Шона Мілер-Уйба, багамская лёгкаатлетка
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Bahamas Cities by Population 2025 Праверана 9 ліпеня 2025.
- ↑ definition of Nassau (англ.). Oxford Dictionaries Online. Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2012. Праверана 29 верасня 2011.
- ↑ http://en.sistercity.info/sister-cities/Albany%2C%20New%20York.html
- ↑ https://albanykid.com/sister-cities-albanys-caribbean-twin/
