Насычанасць (колер)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

У тэорыі колеру насычанасць — гэта інтэнсіўнасць вызначанага тону, гэта значыць ступень візуальнага адрознення храматычнага колеру ад роўнага па светлаце ахраматычнага (шэрага) колеру. Насычаны колер можна назваць сакавітым, глыбокім, меней насычаны — прыглушаным, набліжаным да шэрага. Цалкам ненасычаны колер будзе адценнем шэрага. Насычанасць — адна з каардынат колеру ў прасторы HSV.

У фізічным плане насычанасць колеру вызначаецца характарам размеркавання выпраменьвання ў спектры бачнага святла. Найболей насычаны колер утвараецца пры існаванні піка выпраменьвання на адной даўжыні хвалі, у той час як больш раўнамернае па спектры выпраменьванне будзе ўспрымацца як меней насычаны колер. У субтрактыўнай мадэлі фарміравання колеру, напрыклад пры змешванні фарбаў на паперы, паніжэнне насычанасці будзе назірацца пры даданні белых, шэрых, чорных фарбаў, а таксама пры даданні фарбы дадатковага колеру.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]