Перайсці да зместу

Нацумі Цунода

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацумі Цунода
яп.: 角田 夏実
Пол жанчына
Спецыялізацыя дзюдо[2]
Нарадзілася 6 жніўня 1992(1992-08-06)[1] (31 год)
Грамадзянства
Альма-матар

Нацумі Цунода (нар. 6 жніўня 1992) — японскі дзюдаістка, алімпійская чэмпіёнка 2024 года, трохразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Азіяцкіх гульняў.

У 2017 годзе японская дзюдаістка Нацумі Цунода стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату свету ў вагавой катэгорыі да 52 кг, які праходзіў у Венгрыі ў Будапешце. У фінале яна ўступіла сваёй суайчынніцы Аі Сісімэ.

На Азіяцкіх гульнях 2018 года, якія адбыліся ў Інданезіі ў Джакарце, у вагавой катэгорыі да 52 кг, Нацумі стала чэмпіёнкай, перамогшы ў фінале спаборніцтваў спартсменку з Паўднёвай Карэі.

На чэмпіянаце свету 2021 года, які праходзіў у Венгрыі ў Будапешце, у чэрвені, Нацумі заваявала залаты медаль і тытул чэмпіёнкі свету ў вагавой катэгорыі да 48 кг, перамогшы ў фінале сваю суайчынніцу Вакану Кога.

У маі 2023 года, у сталіцы Катары, на чэмпіянаце свету, японская дзюдаістка ў вагавой катэгорыі да 48 кг стаў чэмпіёнкай, у фінале перамогшы французскую спартсменку Шырын Буклі.

На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы Нацумі заваявала залаты медаль, адолеўшы ў фінале мангольскую спартсменку Бавуударжыйн Баасанхуу.

  1. https://www.judoinside.com/judoka/108860/Natsumi_Tsunoda/judo-career Праверана 27 ліпеня 2024.
  2. JudoInside.com — 2002. Праверана 28 красавіка 2022.