Нацыянальны музей Кабула
Нацыянальны музей Афганістана | |
---|---|
![]() Нацыянальны музей Кабула (2010) | |
Заснаваны | 1919 |
Адкрыты | 1919 |
Месцазнаходжанне | Кабул |
Адрас | Darulaman Road |
afghan-web.com/kabul-mus… | |
![]() |
Нацыянальны музей Кабула — музей у Кабуле (Афганістан). Музей знаходзіцца ў 2-павярховым будынку, пабудаваным у 1919[1] годзе ў часы праўлення Аманулы-хана, у гістарычнай частцы горада. Калекцыя налічвала больш 100000 экспанатаў, 70 % якой было разграблена падчас грамадзянскай вайны[2]. У сакавіку 1994 года моцна разбураны з-за пападання ракеты. У верасні 1996 года супрацоўнікі завершылі каталагізацыю ацалелых экспанатаў. У 2003—2006 гг. будынак музея быў адноўлены, у 2004 годзе найбольш каштоўныя экспанаты былі запячатаны для бяспекі ў металічныя скрыні і інвентарызаваны.[3]. З 2007 года міжнародныя арганізцыі адшукалі больш 8000 экспантаў, у 2012 годзе 843 экспанаты, уключаючы Баграмскія біўні (1 ст.) вярнула Вялікабрытанія[4]. Музей мае нумізматычную (11500 адзінак) і археалагічную калекцыю.
Зноскі
- ↑ Afghanistan: Hidden Treasures from the National Museum, Kabul (2008), p. 35. Eds., Friedrik Hiebert and Pierre Cambon. National Geographic, Washington, D.C. ISBN 978-1-4262-0374-9.
- ↑ Lawson, Alastair (1 March 2011). "Afghan gold: How the country's heritage was saved". BBC. Праверана 1 March 2011.
- ↑ Afghanistan: Hidden Treasures from the National Museum, Kabul (2008), pp. 37-53. Eds., Friedrik Hiebert and Pierre Cambon. National Geographic, Washington, D.C. ISBN 978-1-4262-0374-9.
- ↑ (19 July 2012) Looted art returned to Afghanistan, bbc.co.uk
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нацыянальны музей Кабула