Нацыянальны музей выяўленчага мастацтва Рэспублікі Малдова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны музей выяўленчага мастацтва Рэспублікі Малдова

Нацыянальны музей выяўленчага мастацтва Рэспублікі Малдовы (рум. Muzeul Naţional de Artă) — мастацкі музей у Кішынёве.

Калекцыя, якая ахоплівае перыяд ад сярэдніх вякоў да нашых дзён, налічвае каля 33 тысяч аб'ектаў захоўвання.

У музеі на пастаяннай аснове дзейнічаюць экспазіцыі рускага, еўрапейскага і ўсходняга выяўленчага мастацтва. Шырока прадстаўлена малдаўскае выяўленчае мастацтва (скульптура, графіка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, жывапіс).