Нацыянальны парк Бёргеф’ель
Выгляд
Бёргеф'ель (нарв.: Børgefjell nasjonalpark) — нацыянальны парк у Нарвегіі, які пакрывае тэрыторыі плошчай 1447 км² у межах фюльке Нурлан і Нур-Трондэлаг. Знаходзіцца паблізу шведска-нарвежскай дзяржаўнай мяжы. Нацыянальны парк быў створаны ў 1963 годзе для аховы горнага ландшафту з азёрамі і рэкамі ў цэнтральных раёнах краіны. У раслінным покрыве пераважаюць сасновыя лясы, бярозавыя рэдкалессі, зараснікі карлікавай бярозы і вярбы. У складзе фауны: лось, расамаха, пясец, воўк, белая курапатка, гусі, качкі, белая сава.