Нашы Касцёлы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вокладка фотаэнцыклапедыі

«Нашы Касцёлы» — беларуская электронная фотаэнцыклапедыя, вынік шматгадовай працы 144 фотамастакоў. Стваральнік Дзяніс Эдуардавіч Салаш. Прэзентацыя энцыклапедыі адбылася ў тэатральнай залі Чырвонага касцёла 30 красавіка 2006 года.  

На 2020 год энцыклапедыя змяшчала 1280 святынь (касцёлы, кляштары, капліцы), артыкулы па гісторыі святынь, 6500 фотаздымкаў фасадаў і інтэр’ераў храмаў. Прыкладна 500 аб’ектаў, якія змяшчае энцыклапедыя, адсутнічалі ў энцыклапедычных даведніках, выдадзеных да 2006 года. Шмат якія аб’екты і здымкі ўвайшлі ў кнігу А. Кулагіна «Каталіцкія храмы Беларусі». — 2-е выд. — Мінск: БелЭн, 2008. — 488 с.

Толькі асноўнымі 4 аўтарамі здымкаў (Дзяніс Салаш, Андрэй Дыбоўскі, Уладзімір Багданаў, Канстанцін Шастоўскі) былі праеханы дзесяткі тысяч кіламетраў, гэта сотні паездак па Беларусі.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • DVD-дыск з энцыклапедыяй, у які ўвайшлі ўсе аб’екты, якія на сёння з’яўляюцца каталіцкімі святынямі ці ў бліжэйшы час маглі бы быць перададзены Касцёлу.
  • У дадатку да фотаэнцыклапедыі змешчаны фільм Дзяніса Салаша «Нашы касцёлы» — пераможца фестывалю «Niepokalanow'2010» (Першая ўзнагарода ў намінацыі «Мультымедыя»), трэцяе месца на фестывалю "POLSKIE OJCZYZNY'2010 (Паланійная Акадэмія, Чэнстахова). Фільм тройчы ў 2010 годзе трансляваўся на тэлеканале «TRWAM».

Канцэпцыя[правіць | правіць зыходнік]

Праект названы ў гонар серыі кніг ксяндза Язафата Жыскара «Nasze kościoły» (Warszawa-Petersburg, 1912—1914).

Дакладнасць інфармацыі дасягалася выездам аўтараў непасрэдна на сам аб’ект, абменам архіўнымі звесткамі і адначасовым выкарыстаннем свежай інфармацыі перыёдыкі і інтэрнэту.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]