Негвалтоўнае супраціўленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Негвалтоўнае супраціўленне — тэорыя і практыка дасягнення палітычных мэтаў без ужывання гвалту. Гэта дасягаецца шляхам грамадзянскага непадпарадкавання, забастовак, адмовы ад супрацоўніцтва, байкоту, сімвалічных пратэстаў і інш. Існуюць даследаванні, якія паказваюць, што эфектыўнасць мірных пратэстаў перавышае эфектыўнасць пратэстаў з ужываннем гвалту.

Эфектыўнасць[правіць | правіць зыходнік]

Як паказалі даследаванні палітолага Эрыкі Чэновес, негвалтоўны супраціў — найбольш эфектыўны спосаб прымушэння кіруючых элітаў да пераўтварэнняў і саступак[1][2]. Пры гэтым, некаторыя даследаванні сцвярджаюць, што эфектыўнасць мірных пратэстаў прыкладна ўдвая перавышае эфектыўнасць пратэстаў з ужываннем гвалту; а для поспеху неабходны ўдзел у пратэстах 3,5 % насельніцтва краіны[3].

Зноскі