Недатыкальнасць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Недатыкальнасць — агульны тэрмін, які звычайна прымяняецца да службовых асоб, звычайна да выбарных (але магчыма і да тых, якiя прызначаюцца, напрыклад, да пракурораў, а таксама да вартавых на пасту), які азначае наяўнасць у пэўных асоб асаблівых правоў. Для такіх асоб устанаўліваецца (звычайна законам) дакладна акрэслены, абмежаваны ў параўнанні з агульным выпадкам, парадак таго, як яны могуць прыцягвацца да крымінальнай, адміністрацыйнай альбо іншай адказнасці. Аж да практычнай немагчымасці прыцягнення, як у выпадку дыпламатычнай недатыкальнасці.