Немцы ў Польшчы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Немцы ў Верхняй Сілезіі. Канцэнтрацыя ў Апольскім ваяводстве (захад) і Сілезскім ваяводстве (усход).
Канцэнтрацыя немцаў у вобласці Мазурыя.

Немцы ў Польшчы — найбуйнейшая неславянская меншасць рэспублікі Польшча. Перапіс 2002 года ў Польшчы зафіксаваў пражыванне ў краіне 152 900 этнічных немцаў (0,38 % насельніцтва краіны), хоць паводле даных паваеннага перапісу 1946  года ў краіне па-ранейшаму знаходзілася звыш 2,3 млн так зв. фольксдойчэ, якія складалі 41 % насельніцтва перададзеных Польшчы абласцей, былі прыкметнай меншасцю Польскага калідора, а таксама складалі невялікую долю насельніцтва былой кангрэсаўскай Польшчы. Большая частка немцаў Польшчы была дэпартавана, хоць многія аддавалі перавагу рэпатрыявацца ў Германію самастойна[1]. Адносна талерантна ўлады паваеннай Польшчы паставіліся толькі да невялікай групы сілезскіх немцаў, якія захавалі каталіцтва (большасць іншых да гэтага часу перайшло ў пратэстанцтва). Гэтым тлумачыцца тое што большасць сучасных немцаў Польшчы пражывае ў Апольскім ваяводстве, Сілезія, дзе яны складаюць 9,9 % насельніцтва.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Народы Польшчы