Маскарадны неўскі кот
| Маскарадны неўскі кот | |
|---|---|
| | |
| Паходжанне | |
| Краіна |
|
| Год | 1988 |
| Класіфікацыя FIFe | |
| Катэгорыя | II - semilonghair |
| Стандарт | NEM |
| Класіфікацыя WCF | |
| Катэгорыя | 2 — Semi-Longhair |
| Стандарт | SIB |
| Пароды кошак на Вікісховішчы | |
Маскарадная неўская котка — парода напаўдаўгапоўсных котак, атрыманая ўпершыню ў СССР ў выніку скрыжавання сіямскай пароды з сібірскай.
Вонкавы выгляд
[правіць | правіць зыходнік]Маскарадная неўская котка выглядае як сібірская котка белага колеру з плямамі ў характэрных месцах (гэтыя месцы супадаюць з аналагічнымі ў сіямскіх котак).
Цела
[правіць | правіць зыходнік]Цела сярэдняй даўжыні, моцнае, мускулістае, спіна крыху вышэй за карак, з бочкападобным, цвёрдым жыватом, што стварае адчуванне значнай вагі, сапраўды прыходзіць з узростам. Ногі сярэдняй даўжыні. Заднія крыху даўжэйшыя за пярэднія, з масіўным касцяком. Лапы вялікія і круглявыя, з абавязковым пушком паміж пальцаў. Хвост шырокі ў аснове, крыху звужаецца да прытуплення кончыка. Касцяк дужы. Мускулатура самавітая, магутная. Шыя аб'ёмная.
Нораў
[правіць | правіць зыходнік]У залежнасці ад настрою, яна, як і сібірская котка, можа лашчыцца да гаспадара, а можа паводзіць сябе незалежна і не падыходзіць да яго.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |