Новыя Тэрыторыі (Ганконг)
Новыя Тэрыторыі (англ.: New Territories, NT, або N.T.) — адна з трох частак спецыяльнага адміністрацыйнага раёна Ганконг, апроч якой вылучаюць таксама ўласна востраў Ганконг і Каўлун. Насельніцтва Новых Тэрыторыі (даныя 2006 г.) 3 691 093 чалавек. Шчыльнасць насельніцтва 3,8 тыс. чал./км². Плошча каля 952 км².
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Акруга, размешчаныя на тэрыторыі:
- Кхуайчхын (Квай-Цынг) (Kwai Tsing, 葵青區) — насельніцтва 524 тыс. чалавек, плошча 23,34 км².
- Чхюньвань (Цюн-Ван) (Tsuen Wan, 荃灣區) — насельніцтва 289 тыс. чалавек, плошча 61,71 км².
- Тхюньмунь (Тюн-Мун) (Tuen Mun, 屯門區) — насельніцтва 502 тыс. чалавек, плошча 82,89 км².
- Юньлон (Юн-Лонг) (Yuen Long, 元朗區) — насельніцтва 534 тыс. чалавек, плошча 138,46 км².
- Паўночная (North, 北區) — насельніцтва 281 тыс. чалавек, плошча 136,61 км².
- Тайпоу (Тай-По) (Tai Po, 大埔區) — насельніцтва 294 тыс. чалавек, плошча 136,15 км².
- Сатхінь (Ша-Цін) (Sha Tin, 沙田區) — насельніцтва 608 тыс. чалавек, плошча 68,71 км².
- Сайкун (Сай-Кунг) (Sai Kung, 西貢區) — насельніцтва 407 тыс. человек, 129,65 км².
- Айлендс (Islands, 離島區) — насельніцтва 137 тыс. чалавек, плошча 175,12 км².
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новыя Тэрыторыі (Ганконг)