Нонканфармізм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Нонканфармізм (ад лац. non — не і conformis — падобны, адпаведны) — 1) гатоўнасць, нягледзячы на ніякія абставіны, дзейнічаць насуперак меркаванню і пазіцыі пераважнай большасці супольнасці, гатоўнасць адстойваць строга супрацьлеглы супольнасці погляд; 2) здольнасць чалавека супраціўляцца ціску групы, думаць і рабіць па-свойму; 3) адмаўленне існага становішча рэчаў у грамадстве, сацыяльна-палітычны пратэст.

Нонканфармізм звычайна разглядаецца ў звязцы з канфармізмам, як супрацьлеглая мадэль паводзінаў індывіда ў групе.

У шырокім сэнсе нонканфармізм — гэта актыўнае непрыяцце агульнапрынятых нормаў, каштоўнасцяў, правілаў, законаў. Таму часта нонканфармізм таясаміцца з негатывізмам і разглядаецца не столькі як антонім паняццю канфармізм, колькі як яго адваротны бок, калі рэакцыя індывіда ўсё адно застаецца залежнай, толькі ў адрозненне ад канфармізму здзяйсняецца ў логіцы «не».

У іншых выпадках пад нонканфармізмам разумеецца незалежнасць, самастойнасць нормаў, каштоўнасцяў і меркаванняў індывіда, непадуладнасць яго поглядаў ціску групы. Негатывізм у такіх выпадках выступае, як асобная з'ява.

Нонканфармізм, як сацыяльна-палітычная пазіцыя, уяўляе сабой любую форму нязгоды і пратэсту супраць існай у грамадстве сістэмы рэчаў, як у галіне палітыкі, так і ў іншых сферах: сацыяльнай, культурнай, рэлігійнай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кондратьев М. Ю., Ильин В. А. Азбука социального психолога-практика. — М.: ПЕР СЭ, 2007. — 464 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]