Перайсці да зместу

Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў
узб.: Nig‘matilla To‘lqinovich Yo‘ldoshev[1]
Міністр юстыцыі Узбекістана[d]
2 чэрвеня 2011 26 студзеня 2015
Пераемнік Muzraf Ikramov[d]
прэзідэнт Узбекістана
2 верасня 2016 8 верасня 2016
Папярэднік Іслам Карымаў
Пераемнік Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў
спікер Сената Узбекістана[d]
22 студзеня 2015 21 чэрвеня 2019
Папярэднік Ilgizar Sobirov[d]
Пераемнік Tanzila Narbaeva[d]
Генеральны пракурор Узбекістана[d]
з 20 чэрвеня 2019
Папярэднік Otabek Murodov[d]

Нараджэнне 5 лістапада 1962(1962-11-05)[2] (63 гады)
Грамадзянства
Веравызнанне іслам
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
ордэн Дружбы Shon-Sharaf Order
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нігмаціла Тулкінавіч Юлдашаў (узб.: Nig'matilla To'lqinovich Yo'ldoshev; 5 лістапада 1962, Ташкент) — узбекскі дзяржаўны дзеяч, выконваючы абавязкі Прэзідэнта Узбекістана з 2 па 8 верасня 2016 года.

Сенатар (2015), старшыня Сената Олій Мажліса Рэспублікі Узбекістан.

Нігмаціла Юлдашаў нарадзіўся 5 лістапада 1962 года ў Ташкенце. Скончыў юрыдычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. У розны час працаваў старшым следчым пракуратуры Алмалык (1987—1991); следчым пракуратуры Юнусабадскага раёна Ташкента (1991—1993); старшым следчым пракуратуры Ташкента (1993—1994); пракурорам ўпраўлення Генеральнай пракуратуры Узбекістана (1994—1999); начальнікам аддзела Галоўнага следчага ўпраўлення Генеральнай пракуратуры (1999—2000); начальнікам Інспекцыі забеспячэння ўнутранай бяспекі Генеральнай пракуратуры (2000—2003); вядучым інспектарам службы Дзяржаўнага саветніка Прэзідэнта па каардынацыі дзейнасці праваахоўных і кантралюючых органаў (2003—2006); начальнікам Дэпартамента па барацьбе з падатковымі, валютнымі злачынствамі і легалізацыяй злачынных даходаў пры Генеральнай пракуратуры (2006—2008); намеснікам Генеральнага пракурора (2008—2011).

21 чэрвеня 2011 года Нігмаціла Юлдашаў заступіў на пасаду Міністра юстыцыі Узбекістана, якую займаў да 26 студзеня 2015 года.

20 студзеня 2015 года ўказам Прэзідэнта Узбекістана Нігмаціла Юлдашаў быў прызначаны сенатарам. 22 студзеня 2015 года тайным галасаваннем абраны на пасаду старшыні Сената.

Пасля смерці Іслама Карымава 2 верасня 2016 года ў адпаведнасці з артыкулам 96 Канстытуцыі стаў выконваючым абавязкі Прэзідэнта Узбекістана, але 8 верасня таго ж года заявіў пра самаадвод[3].

Зноскі