Нікола Шпірыг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікола Шпірыг
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Мянушка Nic[3]
Спецыялізацыя трыятлон[4]
Нарадзілася 7 лютага 1982(1982-02-07)[1] (42 гады)
Грамадзянства
Трэнер Брэт Сатан[d]
Рост 166 см
Вага 53 кг
Афіцыйны сайт (англ.)(ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікола Шпірыг (ням.: Nicola Spirig; нар. 7 лютага 1982) — швейцарская трыятланістка.

Трыятлонам пачала займацца ў 1992 годзе, да 15 гадоў яе трэніраваў бацька. З’яўляецца дыпламаваным юрыстам.

Дэбютавала ў ліпені 1998 года на чэмпіянаце Еўропы па трыятлоне сярод юніёраў, заняла 18-е месца. Праз месяц на чэмпіянаце свету сярод юніёраў была пятай, а ў 1999 годзе на чэмпіянаце Еўропы сярод юніёраў стала чэмпіёнкай. У 2001 годзе на юніёрскім першынстве Еўропы заваявала сярэбраны медаль, а на юніёрскім першынстве свету — залаты. У 2003 і 2005 гадах станавілася таксама медалісткай еўрапейскіх і сусветных моладзевых першынстваў (для спартсменаў не старэйшых за 23 гады).

На Алімпіядзе 2008 у Пекіне заняла 6-е месца. У 2009 і 2010 гадах перамагала на чэмпіянаце Еўропы, у агульным заліку першынства свету 2010 года заняла другое месца.

Алімпійская чэмпіёнка ў Лондане ў 2012 годзе. Найлепшая спартсменка Швейцарыі 2012 года («Sports Awards»).

Сярэбраны прызёр алімпійскіх гульняў 2016 года.

Пераможца I Еўрапейскіх гульняў.

Зноскі

  1. Nicola Spirig // World Athletics database
  2. http://www.munzinger.de/document/01000008384
  3. Olympedia — 2006.
  4. (unspecified title) Праверана 26 красавіка 2022.