Нінэль Міронаўна Бабкова

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нінэль Міронаўна Бабкова
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1930(1930-10-16) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера тэхналогія сілікатаў
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Нінэль Міронаўна Бабкова (16 кастрычніка 1930, г. Смаленск) — беларускі савецкі вучоны ў галіне тэхналогіі сілікатаў. Доктар тэхнічных навук (1970), прафесар (1973). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1980)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1953 годзе. З 1957 г. выкладчык у ім, адначасова ў 1964—1973 гг. навуковы кіраўнік праблемнай лабараторыі шкла і сілікатаў БПІ. З 1976 года загадчык кафедры тэхналогіі сілікатаў ў Беларускім тэхналагічным інстытуце[1].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Работы прысвечаны стварэнню новых сілікатных матэрыялаў, вывучэнню будовы і ўласцівасцяў шклопадобных рэчываў[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Фізічная хімія тугаплаўкіх неметалічных і сілікатных матэрыялаў: Падручнік для студэнтаў спецыяльнасці «Хім.тэхналогія вытворчасці і перапрацоўкі неарган. матэрыялаў». 1997
  • ИК-спектры и кривые ДТА сырьевых и силикатных материалов: Учеб. пособие по курсам «Хим. технология стекла и ситаллов» и «Хим. технология керамики и огнеупоров» для студентов специальности Т.15.01.00 / И. А. Левицкий, Н. М. Бобкова, Е. М. Дятлова; Бел. гос. технол. ун-т. 1999
  • Химическая технология стекла и ситаллов: практикум: учеб. пособие для студентов специальности «Хим. технология неорган. веществ, материалов и изделий» учреждений, обеспечивающих получение высш. образования / Н. М. Бобкова, Л. Ф. Папко; Бел. гос. технол. ун-т. 2005
  • Влияние цезия на некоторые свойства силикатных и борных стекол: автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата технических наук / Н. М. Бобкова; Министерство высшего образования СССР, Белорусский политехнический институт. 1957
  • Бесщелочные ситаллы и стеклокристаллические материалы / Н. М. Бобкова, Л. М. Силич; [научный редактор Л. А. Башкиров]. 1992
  • Теоретические основы стеклообразования. Строение и свойства стекол: Учеб. пособие для студентов вузов по специальности «Хим. технология неорган. веществ, материалов и изделий» / Бел. гос. технол. ун-т. 2003

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бобкова Нинель Мироновна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 61. — 737 с.