Оклендскі ўніверсітэт (Мічыган)
Выгляд
| Оклендскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| англ.: Oakland University | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | англ.: Oakland University |
| Заснаваны | 1957 |
| Тып | дзяржаўны даследчы ўніверсітэт |
| Студэнты | 18 169 і 14 255[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне |
Оберн-Хілз, Мічыган, ЗША Рочэстэр, Мічыган, ЗША |
| Сайт | oakland.edu |
Оклендскі ўніверсітэт (англ.: Oakland University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў гарадах Оберн-Хілз і Рочэстэр у штаце Мічыган, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1957 годзе на ахвяраванні Мацільды Додж Уілсан, першапачаткова ён быў вядомы як Мічыганскі дзяржаўны ўніверсітэт у Оклендзе. Оклендскі ўніверсітэт з'яўляецца адным з васьмі даследчых універсітэтаў штата Мічыган.
Універсітэцкая тэрыторыя ўключае галоўны кампус, маёнтак Медоў-Брук і два палі для гольфа з нацыянальным рэйтынгам, размешчаныя на 5,84 км2. Медоў-Брук — гэта нацыянальны гістарычны помнік ЗША, чацвёрты па велічыні гістарычны дом-музей у Злучаных Штатах.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Каледж мастацтваў і навук
- Школа бізнесу
- Школа адукацыі і сацыяльных паслуг
- Школа інжынерыі і камп'ютарных навук
- Школа навук пра здароўе
- Школа медыцыны
- Школа медсястрынства
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ U.S. and Canadian 2022 NTSE Participating Institutions Listed by Fiscal Year 2022 Endowment Market Value, Change in Market Value from FY21 to FY22, and FY22 Endowment Market Values Per Full-time Equivalent Student (Excel) — National Association of College and University Business Officers, 2023. Праверана 22 мая 2023.
- ↑ Global LEI Index Праверана 17 верасня 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Оклендскі ўніверсітэт (Мічыган)- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы