Олаф Туфтэ
Олаф Туфтэ | |
---|---|
| |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол[1][2] |
Спецыялізацыя | акадэмічнае веславанне |
Нарадзіўся |
27 красавіка 1976[1][2] (47 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 193 см |
Афіцыйны сайт (нарв.) | |
![]() |
Олаф Карл Туфтэ (нарв.: Olaf Karl Tufte; нар. 27 красавіка 1976, Цёнсберг, Нарвегія) — нарвежскі вясляр (акадэмічнае веславанне), чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Афінах і ў Пекіне, прызёр Гульняў 2000 года ў Сіднеі і 2016 года ў Рыа-дэ-Жанэйра, двухразовы чэмпіён свету. Удзельнік сямі запар летніх Алімпійскіх гульняў (1996—2020).
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Першы медаль на міжнародных спаборніцтвах Туфтэ заваяваў у 1999 годзе на чэмпіянаце свету ў Сент-Катарынсе. Усяго на рахунку Туфтэ два золата чэмпіянатаў свету, а таксама адно срэбра і 3 бронзы.
На Алімпійскіх гульнях у 2000 годзе ў Сіднеі заваяваў бронзавы медаль у спаборніцтвах двоек разам з Фрэдрыкам Бекенам. У 2004 годзе на Алімпіядзе ў Афінах Туфтэ заваяваў першае алімпійскае золата, перамогшы ў спаборніцтвах адзіночак. У 2008 годзе на Алімпійскіх гульнях у Пекіне Туфтэ паўтарыў свой поспех, зноў перамогшы ў спаборніцтвах адзіночак.
У 2021 годзе ва ўзросце 45 гадоў быў уключаны ў склад зборнай Нарвегіі на Алімпійскія гульні ў Токіа ў экіпажах чацвёрак. Туфтэ стаў першым у гісторыі нарвежцам, які выступіў на сямі Алімпійскіх гульнях.
У вольны ад спаборніцтваў час Олаф зарабляе на жыццё, вырошчваючы збожжа на сямейнай ферме ў Хортэне, а таксама працуючы пажарным.
Зноскі
- Нарадзіліся 27 красавіка
- Нарадзіліся ў 1976 годзе
- Нарадзіліся ў Цёнсбергу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Весляры (акадэмічнае веславанне) Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Нарвегіі
- Алімпійскія чэмпіёны па акадэмічным веславанні
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2004 года
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 2008 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Весляры (акадэмічнае веславанне) на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
- Чэмпіёны свету па акадэмічным веславанні