Перайсці да зместу

Ордэн Святога Станіслава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Святога Станіслава
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва польск.: Order Świętego Stanisława
Дэвіз Premiando incitat
Краіна
Тып ордэн[d]
Дата заснавання 1765
Статус скасаваны
Старэйшая ордэн Белага арла
Малодшая Virtuti Militari
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ордэн святога Станіслава

Ордэн Святога Станіслава — цывільны ордэн Рэчы Паспалітай, уведзены каралём Станіславам Аўгустам у 1765 годзе. Існаваў да 1795 года. Пасля адрачэння Станіслава Аўгуста пэўны час трактаваўся ім як яго прыватны. У 1815 годзе расійскі імператар Аляксандр І захаваў ордэн як узнагароду для ўраджэнцаў былой Рэчы Паспалітай.

У 1831 годзе ордэн уключаны ў Капітул расійскіх ордэнаў.

Ордэнскае свята адзначалася 8 мая.

Стужка ордэна была чырвонай з белымі палоскамі па краях. Свецкія асобы насілі крыж на стужцы праз правае плячо з шытай зоркай на левым боку грудзей, духоўныя асобы — на шыі.

У 1765—1831 гадах ордэнам узнагароджана 1762 чалавекі (паводле іншых звестак — 1774).

Дэвіз ордэна «Узнагароджваючы, заахвочваю».

Уключаны ў Капітулу расійскіх ордэнаў як малодшы старшынством у іерархіі дзяржаўных узнагарод. У 1839 годзе падзелены на 3 ступені. Ордэнам узнагароджвалі цывільныя, ваенныя, а таксама прыватныя (дабрачыннасць) учынкі.

У 1917 года ліквідаваны дэкрэтам савецкага ўрада.

  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. 2 т. — Мінск, 2006. ISBN 985-11-0314-4
  • Norbert Wójtowicz Praemiando Incitat. Order Świętego Stanisława. — Warszawa 2007, ISBN 978-83-925702-0-2