Осла-фіёрд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Осла-фіёрд
нарв. Oslofjorden
59°19′ пн. ш. 10°35′ у. д.HGЯO
Краіна
Осла-фіёрд (Нарвегія)
Осла-фіёрд
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Осла-фіёрд (нарв.: Oslofjorden) — заліў у паўднёва-ўсходняй частцы Нарвегіі, які распасціраецца на 102 кіламетры ад дацкіх праліваў на поўдні да сталіцы краіны, Осла, на поўначы. Выхад з фіёрда абазначаюць 2 маякі: Торнб'ёрнск'ер (нарв. Torbjørnskjær) на ўсходзе і Фердэр (нарв. Færder) на захадзе. Заліў дзеліцца вузкім пралівам Дробак (нарв. Drøbaksundet) на ўнутраны (нарв. indre) і вонкавы (нарв. ytre). На ўзбярэжжы Осла-фіёрда жывуць 1,7 мільёна чалавек.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Осла-фіёрд у ВСЭ.