Отклики

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Отклики (1912))
«Отклики»
Тып штотыднёвая газета[d] і штодзённая газета[d]
Краіна
Заснавана 1 (14) студзеня 1912
Спыненне публікацый 19 красавіка (2 мая) 1915
Мова руская
Галоўны офіс

«Отклики» — грамадска-палітычная і літаратурная газета радыкальнага кірунку. Выдавалася 1 студзеня (14 студзеня) і 15 студзеня (2 красавіка1912, з 24 студзеня (6 лютага1914 да 19 красавіка (2 мая1915 гг. у Гомелі на рускай мове спачатку штотыднёва, а з № 25 за 1914 г. штодзённа. Рэдактар-выдавец М.І.Кулябка-Карэцкі, ён жа аўтар большасці матэрыялаў. Газета была ў апазіцыі да царызму, неаднаразова падвяргалася судовым спагнанням, выходзіла з перапынкамі. Крытыкавала паліцэйска-бюракратычны рэжым, засілле цэнзуры. У артыкуле «Сацыялісты і вайна» выступіла супраць імперыялістычнай вайны. Асвятляла літаратурнае жыццё Гомеля, асабліва т.зв. «Літаратурныя суды» — канферэнцыі чытачоў, прысвечаныя папулярным творам.