Супрацьпаветраная абарона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ППА)

Супрацьпаветраная абарона (СПА) — комплекс арганізацыйных мерапрыемстваў і баявых дзеянняў, накіраваных на адбіццё нападу праціўніка з паветра, прыкрыццё груповак уласных сухапутных войск або важных аб’ектаў у тыле. Ваенная супрацьпаветраная абарона спрыяе заваяванню і захаванню панавання ў паветры. Яна ствараецца на ўсіх этапах і ва ўсіх відах баявых дзеянняў, пры перамяшчэнні войск і ў перыяд іх сталай дыслакацыі.

НАТА вызначае супрацьпаветраную абарону як «усе захады, накіраваныя на адхіленне або зніжэнне эфектыўнасці паветранага ўдару праціўніка». Гэта сістэмы ўзбраення надводнага, падводнага (субмарыны) і паветранага базіравання, звязаныя сістэмы датчыкаў, сродкі кантролю і назірання, а таксама пасіўныя захады (напрыклад, бар’ерныя шары). Сродкі супрацьпаветранай абароны могуць выкарыстоўвацца для абароны марскіх, сухапутных і ваенна-паветраных сіл у любым месцы. Аднак для большасці краін асноўныя намаганні супрацьпаветранай абароны — найперш, абарона ўласнай тэрыторыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]