Пагадненне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Пагадненне, здзелка — дзеянні грамадзян і арганізацый, накіраваныя на ўсталяванне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў або абавязкаў. Пагадненні могуць быць аднабаковымі і двух- ці шматбаковымі (дагавор).

Дзеянні як юрыдычныя факты заўсёды маюць валявы характар і падзяляюцца на правамерныя і неправамерныя. Пагадненні — гэта валявыя і правамерныя дзеянні, непасрэдна накіраваныя на дасягненне прававога выніку, а менавіта: на ўстанаўленне, змяненне або спыненне грамадзянскіх правоў і абавязкаў.

У пагадненні выяўляецца воля яго ўдзельнікаў, якая павінна спазнавацца іншымі асобамі, а таму павінна быць выказана, выяўлена звонку. Знешняя праява волі называецца волевыяўленнем. Гэта — сутнасць пагаднення. Без волевыяўлення няма пагаднення. Часам для заключэння здзелкі, акрамя волевыяўлення, неабходна здзейсніць фактычныя дзеянні. Напрыклад, для заключэння здзелак пазыкі неабходныя не толькі ўзаемнае волевыяўленне пазычальніка і пазычальніка, але і фактычная перадача маёмасці, вызначанай радавымі прыкметамі.

Умоўнае пагадненне — пагадненне, пры якім адзін з удзельнікаў мае права адмовіцца ад выканання сваіх абавязацельстваў, заплаціўшы другім пэўную прэмію. Мэта — абмежаваць страты ад ваганняў курсаў пры тэрміновых біржавых аперацый. У залежнасці ад таго, хто з удзельнікаў і як мае права на змяненне ўмоў здзелкі, адрозніваюць: здзелкі з папярэдняй прэміяй, здзелкі са зваротнай прэміяй, апцыён, стэлаж.