Перайсці да зместу

Паганскае свяцілішча (Верхаўляны)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паганскае капішча
Свяцілішча
Краіна  Беларусь
Вёска Верхаўляны
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 413В000082шыфр 413В000082

Паганскае свяцілішча перыяду Сярэднявечча размяшчаецца ў 150 м на паўднёвы захад ад вёскі Верхаўляны.

Свяцілішча занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння[1].

Адносіцца да IXXII стагоддзяў. Паганскае капішча размешчана на марэнным узгорку. Помнік згадваўся яшчэ ў 1895 годзе ў «Археалагічнай карце Гродзенскай губерні» Ф. Пакроўскага. Даследаванні капішча праводзіліся ў 1973, 1986 і 1996 гадах. Пры раскопках былі знойдзеныя абломкі ганчарскай керамікі, крэмені, дзве ножападобныя пласцінкі, сярэднявечны чаранковы нож даўжынёй 13,9 см. Таксама былі выяўленыя абломкі касцей, якія належалі буйной і дробнай рагатай жывёле[2].

Зноскі