Падзінгтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Падзінгтан

Па́дзінгтан або Пэ́дзінгтан (англ.: Paddington) — раён Лондана, аднайменная перасадкавая станцыя метро і лонданскі вакзал. Назва была зарэгістравана ў 1056 годзе як Пэдзінгтан. Пэдзінгтан азначае «памесце Пэдзі», дзе Пэдзі з'яўляецца стараанглійскім варыянтам імя Патрык. Станцыя Пэдзінгтан — найбуйнейшы перасадкавы вузел лонданскага метро, звязана з 4-ма лініямі. З вакзала Пэдзінгтан адпраўляюцца цягнікі далёкага накіравання (заходняя частка краіны, Брысталь, Бат і паўднёвы Уэльс) і прыгарадны пасажырскі транспарт (да захаду ад Лондана).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]