Падствольны гранатамёт
Jump to navigation
Jump to search

Штурмавая вінтоўка M16A2 з замацаваным гранатамётам
Падство́льны гранатамё́т — гранатамёт, выкананы ў выглядзе дадатковага вузла, што ўсталёўваецца на ручную зброю, звычайна — на аўтамат.
Падствольны гранатамёт выкарыстоўваецца для знішчэння жывой сілы праціўніка і небраніраванай тэхнікі. У якасці зарадаў да яго выкарыстоўваюцца адмысловыя боепрыпасы (гранатамётныя стрэлы), якія аб'ядноўваюць у адным корпусе гранату і кідальны зарад, які размяшчаецца ў гільзе . Для вядзення агню гранатамёт мацуецца на аўтамат пад ствалом апошняга (адсюль — назва «падствольны») . Спускавыя і прыцэльныя прыстасаванні разлічаны на выкананне стрэлу левай рукой (правая трымае аўтамат за асноўную дзяржальню кіравання агнём) .
Няма спасылак на крыніцы. Адсутнасць спасылак на крыніцы выклікае недавер да інфармацыі.
Калі ласка, калі ведаеце крыніцы змешчанай у артыкуле інфармацыі, пазначце іх. |