Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданне
| Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданне | |
|---|---|
| Police Academy 2: Their First Assignment | |
| |
| Жанр | камедыя |
| Рэжысёр | Джэры Пэрыс |
| Прадзюсары |
Пол Масланскі Джон Голдуін Леанард Крол |
| Сцэнарысты |
Бэры Блаўштэйн Дэвід Шэфілд Ніл Ізраэл |
| У галоўных ролях |
Стыў Гутэнберг Буба Сміт Дэвід Граф Майкл Уінслау Брус Малер Мэрыян Рэмсі Арт Метрана |
| Аператар | Джэймс Крэйб |
| Кампазітар | |
| Кінакампанія | Warner Bros., The Ladd Company |
| Працягласць | 87 хвілін |
| Зборы | $61,600,000 |
| Краіна | ЗША |
| Мова | англійская |
| Год | 1985 |
| Папярэдні фільм | Паліцэйская акадэмія |
| Наступны фільм | Паліцэйская акадэмія 3: Перападрыхтоўка |
| IMDb | ID 0089822 |
| Афіцыйны сайт (англ.) | |
«Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданне» (англ.: Police Academy 2: Their First Assignment) — амерыканская камедыя 1985 года рэжысёра Джэры Пэрыса. Першы з шасці сіквелаў серыі фільмаў «Паліцэйская акадэмія».
Многія акцёры засталіся з першага фільма, вярнуўшыся да сваіх роляў. Стыў Гутэнберг вярнуўся да ролі Махоўні, весялуна класа; былы гулец у амерыканскі футбол Буба Сміт вярнуўся да ролі чалавека-скалы Хайтаўэра; Мэрыян Рэмсі зноў сыграла Лавэрн Хукс; Дэвід Граф зноў сыграў вар’ята Афіцэра Юджына Тэклбэры; Майкл Уінслау вярнуўся да ролі майстра гукавых эфектаў Ларвэла Джонса, а Джордж Гейнс зноў сыграў каменданта Эрыка Ласарда. «Паліцэйская акадэмія 2: Іх першае заданне» — адзіны фільм з франшызы, у якім не грала Лэслі Істбрук ў ролі лейтэнанта Дэбі Кэлэхан.
Сярод новых акцёраў другой частцы Ховард Хесэрман у ролі капітана Піта Ласарда (брата каменданта паліцэйскай акадэміі Эрыка Ласарда), Бобкет Голдуэйт у ролі Зэда, кіраўніка разбойнай банды «Скальёны», Арт Метрана ў ролі лейтэнанта Маўзера, Цім Казурынскі ў ролі няўдалага бізнесмена Карла Суітчака і Лэнс Кінсі ў ролі сяржанта Проктара.
У фільме, курсанты скончылі паліцэйскую акадэмію і прызначаны на горшы ўчастак у горадзе, дзе яны павінны дапамагчы капітану Піту Ласарду перамагчы банду Зэда.
