Памоскі ідал
Выгляд
Памоскі ідал (грэч. Ειδώλιο από τον Πωμό) — старажытная скульптура з кіпрскай вёскі Памос. Яе гісторыя ўзыходзіць да перыяду энеаліту (XXX стагоддзе да н.э.). У наш час яна выстаўлена ў Археалагічным музеі Кіпра ў Нікасіі.
Скульптура адлюстроўвае жанчыну з разведзенымі ў розныя бакі рукамі. Хутчэй за ўсё яна ўяўляе сабой сімвал урадлівасці (фертыльнасці). На Кіпры ў свой час было знойдзена шмат падобных ёй скульптур, у тым ліку і меншых памерам, якія насілі на шыі ў якасці амулета.
Пасля пераходу Кіпра на еўра у 2008 годзе, памоскага ідала абралі ў якасці выявы на манетах наміналам у 1 і 2 еўра.