Пампасы

Пампа (пампасы) (ісп.: Pampa) — субтрапічная стэпавая расліннасць, якая займае раўніны на поўдні Паўдёвай Амерыкі. Прадстаўлена злакамі і разнатраўем. Пампай называюць таксама некаторыя раўнінныя тэрыторыі ў Паўднёвай Амерыцы з пераважаннем аднайменнай травяністай расліннасці. Уласна пампа — прыродная вобласць у цэнтральнай частцы Аргенціны. Акумулятыўная раўніна з лёсавым покрывам, якая паступова ўздымаецца на захад, да перадгор’яў Анд. На паўднёвым усходзе горныя масівы вышынёй да 1243 м. Клімат субтрапічны. Ападкаў ад 300—500 мм (на захадзе) да 800—950 мм (на ўсходзе) за год. Характэрны штармавыя вятры пампера. Галоўная рака — Парана. Прыродная разнатраўна-злакавая расліннасць захавалася на асобных мясцінах. Пампа — адзін з асноўных эканамічных раёнаў краіны. Вялікая колькасць гарадоў; пасевы пшаніцы і кукурузы; на захадзе — пашы.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пампа, пампасы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).