Панамскі заліў
Выгляд
| Панамскі заліў | |
|---|---|
| ісп.: Golfo de Panamá | |
| Характарыстыкі | |
| Глыбіня | 220 м |
| Размяшчэнне | |
| 8°05′11″ пн. ш. 79°16′58″ з. д.HGЯO | |
| Вышэйстаячая акваторыя | Ціхі акіян[1][2] |
| Краіны | |
| Упадаюць | Chepo River[d] |

Панамскі заліў (ісп.: Golfo De Panamá) — заліў Ціхага акіяна ля берагоў Панамы (Цэнтральная Амерыка). Уваходзіць у бераг Панамскага перашыйку на 140 км. Шырыня каля ўваходу 185 км, найбольшая шырыня каля 250 км. Глыбіня да 100 м, плошча 2400 кв. км. Буйныя бухты Парыта (на захадзе), Сан-Мігель (на ўсходзе) і Панамская бухта (на поўначы). Прылівы паўсуткавыя, вышыня да 6,4 м. У паўночна-ўсходняй частцы заліва размешчаны Жамчужныя астравы, архіпелаг якіх складаецца з больш чым 200 астравоў.
На паўночным беразе Панамскага заліва пачынаецца Панамскі канал, пры ўваходзе ў які размешчаны горад Панама і порт Бальбоа. Канал злучае Панамскі заліў з Карыбскім морам і Атлантычным акіянам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Панамскі заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- ↑ Панамский залив // Большая энциклопедия: Словарь общедоступных сведений по всем отраслям знания / под ред. С. Н. Южаков — СПб.: Просвещение, 1900.
- ↑ Панамский залив // Пализа — Перемычка — 1939. — Т. 44.
