Панічная атака
Выгляд
Панічная атака — раптоўнае ўзнікненне моцнага страху, адрозніваецца ад звычайнай трывожнасці, якая праяўляецца больш-менш пастаянна[1].
Людзі, якія пакутуюць ад прыступаў панікі, могуць адчуваць шэраг псіхічных і фізічных сімптомаў. Гэтыя сімптомы ў кожнага могуць выяўляцца па-рознаму:[2]
- можа быць узмоцненае, пачашчанае сэрцабіцце;
- чалавек можа адчуць сцісканне ў грудзях, праблемы з дыханнем;
- канечнасці (рукі ці ногі) могуць паколваць, а часам дрыжаць ці калаціцца;
- можа нарастаць млоснасць;
- раптоўнае пачуццё гарачыні і поту, ці наадварот — дрыжыкаў.
У некаторых людзей можа развіцца панічны разлад, які псіхолагі вызначаюць як перыядычныя нечаканыя прыступы панікі, якія перашкаджаюць паўсядзённаму функцыянаванню.